• Калегія гаспадарчага суду высяляе БНФ
  • 21.06.2011

Калегія Менскага гаспадарчага суду пакінула бязь зьмены рашэньне суду адносна высяленьня БНФ зь сядзібы.

Абскардзіць рашэньне суду спрабавалі прадстаўнікі Партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ „Адраджэньне”.

Рашэньне пачало дзейнічаць з моманту абвяшчэньня. Апэляцыйную скаргу на рашэньне калегіі можна падаць цягам месяца.

Дамова арэнды памяшканьня, якое партыя займала больш за 20 гадоў, скончылася 31 сакавіка. Актывісты БНФ адмаўляюцца вызваляць памяшканьне. Яны арганізавалі кругласутачнае дзяжурства ў сядзібе.

svaboda.org/az