• МЗС РБ: ЭЗ спрабуе размаўляць зь Беларусьсю з пазыцыі сілы
  • 21.06.2011

„Эўразьвяз спрабуе размаўляць зь Беларусьсю з пазыцыі сілы й эканамічных санкцый, якія на справе накіраваныя супраць інтарэсаў простых людзей,” – такім чынам беларускае МЗС адрэагавала на прынятыя ўчора ЭЗ эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму.

У камэнтары, зьмешчаным на афіцыйны сайце МЗС, прэс-сакратар міністэрства Андрэй Савіных зазначае, што дзеяньні Эўразьвязу паглыбляюць канфрантацыю і ўскладняюць магчымасьць пераходу да нармальнага ўзаемадзеяньня.

„Беларускі бок прыме адэкватныя захады па абароне законных інтарэсаў сваіх грамадзян і прадпрыемстваў, уключаючы такія ж захады ў адказ у дачыненьні да ініцыятараў гэтага рашэньня”, - напісаў Андрэй Савіных.

аз