Сьвятаславу Барановічу прад’яўлена абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Гэта новы, ужо 46-ы фігурант справы аб масавых беспарадках у пасьлявыбарчы вечар у Менску. Невядома, ці ён зьяўляецца прадстаўніком выбарчага штабу кагосьці з кандыдатаў у прэзыдэнты, ці актывістам нейкай палітычнай арганізацыі.
Барановіч знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску. Тэрмін сьледзтва па ягонай справе працягнуты да верасьня.
кр/charter97