• Выпуск беларускіх эўрабондаў страціў сэнс
  • 22.06.2011

Беларусь не плянуе выпуску эўрабондаў і аблігацыяў да канца бягучага году. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра фінансаў Уладзімер Амарын. Паводле словаў міністра, у гэтым  пакуль «няма сэнсу», паколькі «сытуацыя гэтаму пакуль не спрыяе». Акрамя таго, Беларусь падчас папярэдніх выпускаў аблігацый і эўрабондаў ўжо прыцягнула $800 млн. з заплянаванага $1 млрд.

кр/БелТА