Беларусь чарговы раз патрапіла ў поле зацікаўленасьці замежных СМІ. Тэлеканал Аль-Джазіра распавёў пра апошнія падзеі ў Беларусі, у прыватнасьці пра ролю сацыяльных сетак у якасьці сродкаў масавай інфармацыі для арганізацыі вулічных акцый пратэсту па ўсёй краіне. Тэме было прысьвечана больш за 10 хвілін эфірнага часу. Тэлеканал паказаў фрагмэнты вулічных акцыяў у Менску й іншых гарадох.
кр