• “Рэвалюцыя…” прайшла ў амаль 30 гарадох Беларусі
  • 22.06.2011

Паvodle biełaruskich праваабаронцаў,  58 затрыманых у Ленінскім РУУСе, больш за 80 — у Цэнтральным.

Kаля 50 чалавек адвезлі ў Савецкі РУУС.  У Фрунзенскім РУУСе - каля 20 чалавек.
У рэгіёнах затрыманыя 180 чалавек.

У сераду ўвечары амаль у трыццаці беларускіх гарадах прайшлi чарговыя акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».

Менск: у акцыі, паводле розных ацэнк, удзяльнічала ад некалькіх соцень да тысячы чалавек. Перакрылі ўваход на станцыі мэтро „Кастрычніцкая” й „Купалаўская” з боку ўнівэрсаму „Цэнтральны”. На плошчы Свабоды ля францускай амбасады ў аўтазакі запіхваюць людзей. Два аўтазакі — поўныя. Міліцыянты па рацыі перамаўляюцца, што затрымалі больш за 150 чалавек. Сярод затрыманых таксама журналісты, між іншым, відэааператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Павел Падабед, журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч, журналіст “НН” Алесь Пілецкі, журналіст „Інтэрфакса” Руслан Рындзевіч. Сайт газэты “Салідарнасьць” паведамляе аб затрыманні на плошчы Свабоды свайго фотакарэспандэнта Сяргея Балая.

Слуцк: прыкладна 25 затрыманых чалавек. Усяго ў акцыі ўзяло блізу 40 чалавек. Гэта болей, чым тыдзень таму.

Берасьце: 500 чалавек бяруць удзел у акцыі пратэсту ў Берасьці, ідуць вуліцамі горада. олькасьць затрыманых перавышае 40 чалавек.

Лагойск: у горадзе на Плошчы сабралася 19 чалавек. Апошні  раз было толькі пяць. Затрымана 9 чалавек.

Горадня: сабраліся больш за тысячу чалавек. Затрымалі Ігара Банцара, пэдактар часопіса „Магазын польскі”, які выдаецца апазыцыйным Саюзам палякаў,журналіста Аляксандра Саенку і фотакарэспандэнта Яўгена Бузука.

Жодзіна: на дзве гарадскія плошчы агулам выйшла 70 чалавек. На мінулым тыдні было 19 чалавек. Каля ДК БелАЗ адбыліся затрыманні. Затрымана мінімум 5 чалавек. Сярод іх мясцовы журналіст Сяржук Салавей і Вікторыя Равінская.

Маладзечна: у акцыі брала ўдзел 200 чалавек. Больш за 20 затрымана.

Віцебск: на плошчы Перамогі сабралася ад 100 да 200 чалавек, затрымана мінімум чатыры чалавекі.

Барысаў: затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча.

Вілейка: затрыманыя 4 асобы. Сярод затрыманых удзельнікаў маўклівай акцыі – Уладзімір Малярчук, Алесь Наркевіч, Міхась Кулеш, Аляксей Чарапан.

Бярозаўка:  Удзельнікаў акцыі затрымалі. Цяпер у мясцовым пастарунку знаходзіцца 7 чалавек. Сярод іх актывіст Сяргей Трафімчык. Ён паведаміў што ў Бярозаўцы Лідзкага раёна на сацыяльную акцыю сабралася каля 30 чалавек.

Салігорск: Перад 19-й гадзінай затрымалі грамадзкую актывістку Ларысу Насановіч.Агулам было затрымана 15 чалавек.

Мазыр: На плошчы Леніна сабралася 50 чалавек, затрымана 22 чалавекі. Сярод іх - Аляксандр Кавальчук.

Ваўкавыск: затрымалі 43 чалавекі. Усяго бралі ўдзел 67 чалавек.

Калінкавічы: Затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі.

Магілёў: насупраць плошчы Леніна сабраліся 200 чалавек, а сёньня — 300.

Сьветлагорск: сабралася 50 чалавек. Тыдзень таму было 30.

Гомель: Па розных ацэнках, у скверыку і ля фантана ў Белтэлекама сабралася ад 700 да тысячы чалавек.

Кобрын: Кобрыне на акцую маўклівага пратэсту выйшла каля 100 чалавек.

Смалявічы: У Смалявічах больш за 10 затрыманых, ёсць і непаўнагадовыя.

Бабруйск: Прысутнічала 500-600 чалавек

 

nn.by/svaboda.org/spring96.org/аз