У судзе Ленінскага раёну Горадні , а 10 гадзіне пачаўся працэс над журналістам польскага выданьня „Gazeta Wyborcza” Анджэем Пачобутам.
Паколькі працэс мае закрыты характар, сябры СПБ, чальцом якога зьяўляецца Пачобут, дзяжураць ля будунку суду. У залю паседжаньня пусьцілі таксама генэральнага консула Польшчы ў Горадні.
Перад будынкам суду дайшло да інцыдэнту – была затрыманая актывістка СПБ Рэната Дземянчук, паведамляе карэспандэнт Беларускай рэдакцыі.
Нагадваем, 17 чэрвеня Анджэю Пачобуту было наноў выстаўлена абвінавачаньне. Артыкулы наконт абразы й паклёпу адносна Аляксандра Лукашэнкі ў ім засталіся. Тэкст абвінавачаньня павялічыўся ўдвая.
За высунутыя абвінавачваньні Анджэю Пачобуту пагражае 2-4 гадоў гадоў зьняволеньня. Падставай абвінавачваньня зьяўляюцца артыкулы Пачобута ў выданьні „Gazeta Wyborcza”, у ягоным блёгу на сайце „Беларускі партызан”, а таксама ў адным з допісаў у „Жывым журнале”.
Журналіста судзіць судзьдзя Віталь Лецка.
аз