• Сярод ахвяраў авіякатастрофы Ту-134 быў беларус
  • 23.06.2011
Сярод ахвяраў авіякатастрофы Ту-134, які пацярпеў крушэньне пад Петразаводзкам, быў грамадзянін Беларусі, чалец экіпажа Міхаіл Карпук, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
 
Нагадаем, пры аварыйным прызямленьні самалёта Ту-134 авіякампаніі «РусЭйр», які выконваў рэйс з Масквы ў Петразаводзк, загінулі 44 чалавекі. На борце былі 43 пасажыры й 9 чальцоў экіпажу.
 
Васьмёра людзей, якім удалося выжыць, у тым ліку адно дзіця, шпіталізаваныя ў бальніцы Петразаводзку, іх стан цяжкi.
 
Самалёт заходзіў на пасадку ў складаных мэтэаўмовах. Прызямліўся ён на аўтадарозе, менш чым за кілямэтар ад лётнішча. Пры ўдары аб зямлю самалёт загарэўся.
 
Інтэрфакс-Захад/аз