• Фэстываль „Вольнае паветра” адтэрмінаваны
  • 23.06.2011
 Міжнародны фэстываль новага этна „Вольнае паветра”, заплянаваны на 2 ліпеня на хутары Шaблі ў Валожынскім раёне,перанесены на канец жніўня з-за недахопу супрацоўнікаў міліцыі.
 
Як паведамілі ў прэс-службе фэстывалю, зьмена тэрміну выклікана тым, што міліцыя Валожынскага раёну ў сьвяточныя дні будзе задзейнічаная ў забесьпячэньні бясьпекі ў Менску й таму ня зможа працаваць на фэстывалі.
 
У выніку арганізатары прымушаныя перанесьці мерапрыемства на канец жніўня.
 
Новая дата правядзеньня фэстывалю й яго ўдакладненая праграма зьявіцца цягам двух бліжэйшых тыдняў.
 
аз