- Касацыйную скаргу Саньнікава разгледзяць 15 ліпеня
- 23.06.2011
15 ліпеня заплянаваны разгляд касацыйных скаргаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, а таксама Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменкі, - паведамляе сайт праваабарончага цэнтру „Вясна”.
Нагадваем, Партызанскі раённы суд Менску прыгаварыў Саньнікава да 5 гадоў пазбаўленьня волі, Гнедчыка — да 3,5 года, Васілевіча, Мірзаянава й Яроменку — да 3 гадоў зьняволеньня.
spring96.org/ аз