Сёньня ў менскіх судах праходзілі суды ўдзельнікаў учарашняй акцыі „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”
Паводле праваабарончай арганізацыі „Вясна”, у чацьвер асудзілі 21 чалавека ў чатырох судах — Партызанскім, Ленінскім, Савецкім, Цэнтральным.
Прысуды — штрафы ад дзьвюх базавых велічыняў да 30-ці.
Праваабарончы цэнтар праведамляе пра паўтысячы затрыманых па ўсёй краіне.
spring96.org/аз