• МУС абвяргае інфармацыю аб спробе затрыманьня шэдзкага дыплямата
  • 24.06.2011

МУС абверг інфармацыю пра затрыманьне ў сераду вечарам у Менску намесьніка кіраўніка амбасады Швэцыі Дэвіда Эмтэстама.

«Міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Спадар Эмтэстам праваахоўнымі ворганамі Рэспублікі Беларусь не затрымліваўся», — гаворыцца ў паведамленьні, размешчаным на сайце МУС Беларусі.

Фатаздымак агенцтва Reuters, які выявіў спробу затрыманьня дыплямата, абышоў увесь сьвет.

Амбасадар Беларусі ў Швэцыі Андрэй Грынкевіч учора быў выкліканы ў Міністэрства замежных справаў гэтай краіны. Паводле інфармацыі з сайту МЗС Швэцыі, кіраўніка беларускай дыпмісіі выклікалі  ў сувязі зь інцыдэнтам са швэдзкім дыпляматам, якога праваахоўныя ворганы Беларусі спрабавалі затрымаць у Менску падчас акцыі маўклівага пратэсту.


кр/БелаПАН