• Гарадзенскія сілавікі ўзяліся за полькіх актывістаў
  • 24.06.2011

Сёньня міліцыя чарговы раз затрымала Ігара Банцара. У міліцэйскім пастарунку адбываецца выязное паседжаньне суду. Справу разглядае судзьдзя Натальля Козел. Банцар абвінавачваецца ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. Гэта ўжо другое затрыманьне актывіста цягам апошніх тыдняў. Папярэднім разам Банцар быў затрыманы й асуджаны на 5 дзён арышту за нецэнзурную лаянку. Тады актывіст на знак пратэсту аб’явіў сухую галадоўку.

Учора Натальля Козел асудзіла Рэнату Дземянчук – намесьніцу старшыні непрызнаванага ўладамі СПБ – за  ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Актывістку затрымалі ўчора каля будынка Ленінскага раённага суду Горадні, дзе адбываўся працэс над Пачобутам.

Рэната Дземянчук: Адна з брамаў ля будынка суду была адчыненая й я падумала, што тудою будуць вывозіць Анджэя. Міліцыя мяне праганяла, але я вырашыла там стаяць. Калі пад’ехала міліцэйская машына, мне не ўдалося ўцячы.

Паводле словаў сьведкаў, якія назіралі за інцыдэнтам, міліцыянты спачатку затрымалі актывістку, а пасьля ня ведалі, што зь ёю рабіць.

Судзьдзя пакарала актывісту штрафам у трыццаць базавых адзінак.

кр