• Пленум Вярхоўнага суду зможа пераглядаць прысуды
  • 24.06.2011

У сыстэме перагляду судовых рашэньняў у Беларусі зьявіцца новая інстанцыя — Пленум Вярхоўнага суду. Гэта прадугледжана зьменамі ў законапраекце, які сёньня адразу ў двух чытаньнях прыняла Палата прадстаўнікоў.

Пакуль што найвышэйшая інстанцыя ў пераглядзе крымінальных і адміністратыўных справаў — Прэзыдыюм Вярхоўнага суду ў складзе 15 чалавек. У склад Пленуму ўваходзяць 56 судзьдзяў. Аднак, праўдападобна, Пленум будзе пераглядаць судовыя справы толькі ў выключных выпадках. Права зьвярнуцца да Пленуму дзеля перагляду справы маюць толькі дзьве асобы — генэральны пракурор і старшыня Вярхоўнага суду Беларусі.

кр