• Запрашаем у Польшчу: горы летам
  • 24.06.2011

Многім летні адпачынак перш за ўсё асацыюецца з морам альбо іншымі вадаёмамі. А вось у Польшчы даволі папулярным месцам правядзеньня летняга водпуску зьяўляюцца таксама горы. Зразумела, мора й польская Балтыка тут займаюць першае месца, але колькасьць прыхільнікаў гор летам немалая. Калі ж казаць пра Польшчу, то тут выбар вельмі шырокі – можна ехаць у старыя добрыя Татры, Бяскіды, Бяшчады альбо на захад, для прыкладу, у Сілезію альбо Карканошы.

Летам у гарах абсалютна інакш, чым зімой. Па-першае, вельмі ціха, няма шуму ды мітусьні, якія ствараюць лыжнікі ды снаўбардысты. А па-другое, усюды, куды вокам ня кінь, зялёная мора горнага лесу. Аматары летняга адпачынку ў гарах кажуць, што няма нічога прыемнейшага, чым шапцыр у цішыні, сярод шалясьценьня лістоў дрэў ды подзьмуху сьвежага ветру падчас шапцыру па горных турыстычных маршрутах. Пры гэтым варта памятаць пра пэўныя асноўныя правілы: абавязкова сонечныя акуляры ды крэм для загару, бо сонца ў гарах больш інтэнсіўнае, чым у нізінах. І, зразумела, адпаведныя чаравікі – турысты ў звычайных красоўках ці шлёпанцах у гарах не павінны выходзіць далей за тэрыторыю турыстычнай базы.

А яшчэ ў гарах ёсьць адна вельмі классная рэчы я б сказаў, што крыху экстрым – гэта падарожжа па горных рэках на плыце. Такія экскурсіі ладзяцца, напрыклад, на рацэ Белы Дунаец. Зразумела, што флісацы – бо гэтак па-польску называюцца мясцовыя горцы, якія кіруюць плытамі – не накіроўваюць яго на адрэзкі, дзе вада найбольш бурлівая. Плыт плыве па спакойнай паверхні, аднак і гэта прыносіць неапіснае ўражаньне. Працягласьць аднаго тура – нават да трох гадзін, і столькі часу дастаткова, каб палюбавацца горнымі краявідамі, памачыць ногі ў сьцюдзёнай вадзе ды папстрыкаць фоткі на памяць. А для прыхільнікаў моцнага экстрыму ды любіцеляў скокаў адрэналіна ў крыві арганізоўваюцца трасы на спэцыяльных байдарках. Вось там дык можна адчуць сапраўдную стыхію горнай ракі! Зразумела, без спэцыяльнай падрыхтоўкі, са слабым сэрцам і нэрвамі ў такую прыгоду лепш не ангажавацца. Адным словам, у гарах летам ёсьць што рабіць, і сумаваць ня прыйдзецца.

Нават калі ў вас перад самым выездам няма канцэпцыі адпачынку, ня страшна – можна ўжо на месцы арганізаваць плян па правядзеньні свабоднага часу. Галоўнае, не забываць падзаражаць батарэйкі для фотаапарата, бо было б вельмі шкада й крыўдна, калі такая прыгажосьць пройдзе каля носа. Да сустрэчы ў летніх польскі гарах!     

вс