• “Белнафтахім” хоча павялічыць цэны на бэнзін
  • 25.06.2011

Канцэрн “Белнафтахім” прапануе з 1 ліпеня павысіць цэны на нафтапрадукты на 3%. Там патлумачылі, што беларускія НПЗ апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы.

Па выніках працы ў першым паўгодзьдзі беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ня змогуць выйсьці на рэнтабэльную працу, паведаміла крыніца ў профільным ведамстве. Паводле інфарматара, супраць павышэньня коштаў выступіла Мінэканомікі, таму павышэньне можа пакуль не адбыцца. Але доўга такая сытуацыя ня зможа працягвацца й празь некаторы час цэньнікі будуць павялічаныя больш, чым на 3%.

Нагадаем, што 7 чэрвеня цана на аўтамабільнае паліва ў Беларусі вырасла на 31%. Аднак праз два дні, пасьля масавай акцыі пратэсту аўтамабілістаў “Стоп-бэнзін”, Аляксандар Лукашэнка загадаў зьнізіць цану на 13-22%. Кіраўнік краіны запэўніў, што ў будучыні цана на паліва ня будзе расьці рэзка.

дг