• Продаж “Белтрансгазу” будзе прывязаная да цэнаў на газ
  • 25.06.2011

Продаж акцыяў “Белтрансгазу” будзе прывязаная да цэнаў на газ для Беларусі. Пра гэта агенцтву БелТА заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.

“Пытаньняў няма: $2,5 млрд. – і хоць заўтра. Але мы гэта зьвязваем у пакеце з цэнамі на газ. У гэтым накірунку ідзе праца” – дадаў старшыня ўраду.

Паводле Мясьніковіча, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын паабяцаў яму актыўна далучыцца да гэтага працэсу. Па просьбе Мясьніковіча Ўладзімер Пуцін даручыў свайму Мінэканомікі зрабіць адпаведныя разьлікі.

дг