• Урад шукае новых крэдытораў
  • 25.06.2011

Беларусь вядзе перамовы наконт прыцягненьня ў эканоміку новых крэдытаў. Пра гэта заявіў у пятніцу міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, паведамляе агенцтва “Прайм-ТАСС”.

Міністар патлумачыў, што гаворка ідзе пра новае вонкавае крэдытаваньне ў дадатак да крэдыту Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭс. Харкавец не ўдакладніў, зь кім вядуцца перамовы й які аб’ём крэдыту маецца на ўвазе. 

“Гаворка ідзе не пра дзяржпазыкі, а пра іншыя формы крэдытаваньня” – сказаў Харкавец і дадаў, што “гэта цалкам цывілізаваныя формы пазыкаў”. 

Паводле Белстату, сукупны замежны доўг Беларусі перакрочыў у красавіку лічбу ў 31 млрд. даляраў.

дг