Упершыню ў Беларусі прааналізуюць структуру выдаткаў замежнікаў: дзе турысты бываюць, на што й колькі трацяць грошай. Тэндар на такое дасьледаванне плянуе абвесьціць Нацыянальнае агенцтва па турызьме. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка адзьдзела маркетынгу агенцтва Ўладзімера Янкавенку, дасьледаваньне павінна паказаць, чаго ў Беларусі не хапае замежнікам й якія яшчэ турыстычныя аб’екты трэба разьвіваць.
Некалькі гадоў таму чыноўнікі таксама спрабавалі гэта прааналізаваць. Вывучалі зацікаўленьні турыстаў, якія перамяшчаюцца транспартам. Аднак тады дасьледаваньне насіла агульны характар: яно тычылася толькі таго, зь якой мэтай жыхары іншых краін прыязджаюць у Беларусь ды ў якіх месцах плянуюць спыніцца. Цяпер Нацыянальнае агенцтва па турызьме хоча атрымаць падрабязную інфармацыю аб структуры выдаткаў замежных турыстаў.
кр