У Горадні праходзіць Пяты Міжнародны джазавы фэстываль GRODNO-JAZZ-2011, у якім прымаюць удзел выканаўцы зь Беларусі, Летувы й Польшчы. Мерапрыемства адбываецца на тэрыторыі гарадзенскага Новага Замку. На фэстывалі прысутнічае наш карэспандэнт Вацлаў Галімскі.