• Размаўлялі ці не размаўлялі?
  • 27.06.2011

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА , у суботу зь ініцыятывы гішпанскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з каралём Гішпаніі Хуанам Карласам І.

Паводле прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, падчас размовы абмяркоўваліся актуальныя пытаньні двухбаковых адносінаў, пэрспэктывы далейшага беларуска-гішпанскага дыялёгу й выпрацоўкі ўзаемадзеяньня па лініі Беларусь-Эўразьвяз. Таксама суразмоўцы абмяняліся думкамі адносна супрацоўніцтва дзьвюх краін у рамках міжнародных арганізацыяў.

Прадстаўнік караля Гішпаніі патлумачыў, што размова была часткай сэрыі 15 альбо 20 званкоў кіраўнікам розных дзяржаваў, якія кароль Хуан Карлас зрабіў за апошнія некалькі дзён.

Быццам бы Гішпанія такім чынам лябуе за кандыдатуру свайго прадстаўніка на пасаду кіраўніка Сусьветнай сельскагаспадарчай арганізацыі (FAO).

аз