З-за тэхнічных прычынаў самалёт Embraer E-170 польскай авіякампаніі LOT з 22-ма пасажырамі на борце, які ляцеў уначы з Варшавы, ня здолеў прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Менск.
„У нашай зоне адказнасьці пілёт далажыў кіраўніку палётаў аб тым, што ў самалёце не выпускаюцца закрылкі. Было прынятае рашэньне вярнуцца ў аэрапорт вылету, дзе самалёт пасьпяхова зьдзейсьніў пасадку”, - паведамілі ў цэнтры каардынацыі забесьпячэньня палётаў прадпрыемства „Белаэранавігацыя”.
Празь некалькі гадзін іншы борт авіякампаніі LOT даставіў у Менск 22 чалавекі, пасьля чаго з новымі пасажырамі вылецеў у Варшаву.
Інтэрфакс-Захад /аз