• Ускладняецца сытуацыя на польска-беларускай мяжы
  • 27.06.2011

На памежных пераходах між Польшчай і Беларусяй: „Варшаўскі мост”, „Дамачава”, „Пясчатка” на ўездзе й выездзе зь беларускага боку ўзьнікаюць велізарныя чэргі.
Людзі, якія імкнуцца набыць аўтамабілі да 1-га ліпеня, каб пазьбегнуць павышэньня мытных ставак для фізычных асоб, стаяць у чэргах суткі й больш.

Асобы, якія апошнім часам перасякалі мяжу на згаданых КПП, асаблівыя прэтэнзіі выяўляюць у дачыненьні да беларускіх службаў. Паводле іх, па беларускім баку на зьменах працуе мінімальная колькасць супрацоўнікаў мытні, якія не спраўляюцца з выкананьнем сваёй працы.

У сувязі з гэтым атмасфэра на пунктах абвастраецца. Калі ў бліжэйшы час кіраўніцтва Брэсцкай мытні не адрэагуе апэратыўна на сытуацыю, людзі ў кропках мытнага афармленьня зьбіраюцца страйкаваць. Яны гатовыя перакрыць дарогу на ўезд і на выезд з Польшчы.

Радыё Рацыя/аз