• Сёньня апошні дзень зарплаты за электраэнэргію
  • 27.06.2011

Калі да канца сёньняшняга дня Беларусь не пералічыць чарговага траншу за расейскую электраэнэргію, расейская кампанія „Интер РАО ЕЭС”  цалкам спыніць ейныя пастаўкі.

23 чэрвеня падчас візыту ў Санкт-Пецярбург прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч абяцаў, што да 28 чэрвеня Беларусь цалкам разьлічыцца за пастаўленую з Расеі электраэнэргію.

На мінулым тыдні адбыліся кансультацыі міністраў энэргетыкі, якія  дамовіліся, што да 28 чэрвеня ўсе разьлікі будуць выкананыя.

9 чэрвеня кампанія „Интер РАО ЕЭС” абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь у сувязі з запазычанасьцю, якая ўзьнікла з-за праблемы з набыцьцём валюты на беларускім рынку. Па выніках двухбаковых перамоваў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна зь якім да 5 ліпеня беларускі бок абавязаўся пагасіць запазычанасьць за расейскую электраэнэргію. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда расейскіх рублёў.

аз