• Мінабароны папоўніць армію ўдзельнікамі "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку"
  • 28.06.2011

Міністэрства абароны Беларусі вырашыла папоўніць армію ўдзельнікамі "маўклівай" акцыі.

"Сярод затрыманых асобаў, якія незаконна ўдзельнічалі ў акцыях грамадзянскага непадпарадкаваньня 22 чэрвеня (гэтак званай "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку"), больш за палову - гэта маладыя людзі, якія ўхіляліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу", - заявілі ў Мінабароны.


"Гэтыя зьвесткі, атрыманыя з МУС, перададзеныя ў ваенкаматы для прыняцьця рашэньня аб прызыве дадзеных асоб на тэрміновую ваенную службу або прыцягненні іх да адміністрацыйнай (крымінальнай) адказнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", - адзначылі ў ведамстве.


kp/telegraf.by