• Грузінскія нелегалы штурмуюць мяжу Беларусі з краінамі ЭЗ
  • 28.06.2011

Полацкія памежнікі другі раз за два апошнія тыдні затрымалі грамадзян Грузіі, якія спрабавалі пераправіцца ў Латвію незаконным шляхам.  Учора ў Браслаўскім раёне былі затрыманы чацвёра грамадзян Грузіі, а таксама двое беларусаў, якія ім дапамагалі.
Грамадзяне Грузіі накіроўваліся ў краіны ЭЗ ў пошуках лепшых умоў жыцьця. Праводзіцца разгляд з мэтай прыцягненьня затрыманых да адказнасьці.

Гэта не адзінкавы выпадак затрыманьня парушальнікаў мяжы за мінулыя выхадныя дні. У суботу гарадзенскія памежнікі ў 300 мэтрах ад дзяржаўнай мяжы затрымалі чатырох грамадзян Грузіі, а смаргонскія — у раёне вёскі Кемяны — яшчэ трох. Цяпер замежныя грамадзяне знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, іх чакае дэпартацыя.


kp/БелаПАН