Сейм Летувы ратыфікаваў дамову аб малым памежным руху зь Беларусяй, - паведамілі ў прэс-службе парламэнту згаданай краіны.
За ратыфікацыю дакумэнту прагаласавала 94 дэпутаты, 4 ўстрымаліся.
Дамова аб спрошчаным парадку перасячэньня мяжы між Беларусяй і Летувой была падпісаная восеньню 2010 года.
Жыхары тэрыторыі, разьмешчанай у 50-кіламетровай паласе ад мяжы, змогуць перамяшчацца на тэрыторыю суседзкай дзяржавы на падставе спэцыяльных дазволаў і прабываць там да 180 дзён у год.
Дазволы, тэрмінам дзеяньня да 5 гадоў, але даюць права на працу ў суседзкай краіне. Папярэдняя плата за выдачу дазволу складзе каля 20 эўра.
Паводле агульных ацэнкаў, у Летуве падобнай ільготай могуць скарыстацца 800 тысяч, у Беларусі - 600 тысяч чалавек.
charter97.org/ аз