• "Беларуськалій": Нашы руднікі працуюць у штатным рэжыме
  • 29.06.2011

Руднікі "Беларуськалія" працуюць у штатным рэжыме, паведаміў карэспандэнту БелТА памочнік генэральнага дырэктара прадпрыемства Ўладзімір Кучараў.

Раней у Інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра тое, што на адным з руднікоў некалькі дзён таму адбылося падтапленьне.

Памочнік гендэрэктара растлумачыў, што гаворка ідзе аб выдзяленьні расола ў адной з горных выпрацовак, што не зьяўляецца пазаштатнай сытуацыя для вытворчасьці. У цяперашні час руднік функцыянуе ў штатным рэжыме, здабыча руды працягваецца. На месцы працуюць спецыялісты, якія займаюцца рашэньнем тэхнічных пытаньняў", - сказаў Уладзімір Кучараў.

"Беларуськалій" - адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаенняў.

дг