• МЗС Беларусі прапануе Польшчы вырашыць лёс Карты паляка ў Вэнэцыянскай камісіі
  • 30.06.2011

МЗС Беларусі прапануе Польшчы вырашыць лёс Карты паляка ў Вэнэцыянскай камісіі. Пра гэта паведаміў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка. Дыплямат зазначыў, што Польшча ня бачыць у існаваньні карты пагрозаў для Беларусі. Ён падкрэсьліў, што Польшча ня мае намеру нікога апалячваць. Падчас брыфінгу ў Менску амбасадар зазначыў, што асноўная мэта Карты паляка - стварыць палякам з Усходу магчымасьць пастаянных кантактаў з Польшчай.


кр