Нефармальнай традыцыяй у серады сталі народныя гуляньні, альбо „маўклівыя акцыі” у Менску й іншых беларускіх гарадох. На гэты раз да народа вырашылі далучыцца прадстаўнікі ідэалягічных структураў і сілавікі.
У той час калі „ першыя” зладзілі канцэрт у Цэнтры Менска, на які, дарэчы, у дабравольна- прымосовым парадку з прадпрыемстваў і навучальных установаў высылаліся прадстаўнікі, тыя „другія” сядзелі, затаіўшыся ў дварах у аўтазаках.
У Менску і народ пагуляў, і сілавікі крыху „разьмялі косьці”. Некаторыя - сабе, некаторыя - мінакам.
Імпрэза скончылася, уражаньні засталіся.