• У Слоніме забаставалі будаўнікі
  • 01.07.2011

Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня №187 горада Слоніма адмовіліся сёньня выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.

З раніцы рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намесьнік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вінцкоўскі й размаўляў зь імі. Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо ня першы выпадак затрымкі выплаты заработнай платы.

Анатоль Вінцкоўскі абяцаў рабочым, што сёньня пасьля абеду ім выплацяць заробак і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы. Паводле дырэктара будаўнічага ўпраўленьня Віктара Брайтчука, рабочыя пасьля размовы з намесьнікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы.

кр/svaboda.org