• Кошт навучаньня ў дзяржаўных ВНУ вырасьце на 20%
  • 01.07.2011

Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе кошт навучаньня ў дзяржаўных ВНУ вырасьце ў сярэднім на 20%. Афіцыйны сайт міністэрства прыводзіць словы міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, які сьцьвярджае, што такое павелічэньне кошту абгрунтоўваюць самі ВНУ.

Цяпер  установы адукацыі фармуюць кошт платнага навучаньня па дзеючых для бюджэтных арганізацый нормах і нарматывах, адзначаюць у міністэрстве. Што тычыцца прыватных ўстановаў адукацыі, то яны фармуюць цану на навучаньне самастойна, адзначаюць у ведамстве.

Новыя цэны на адукацыйныя паслугі павінны быць сфарміраваны да канца ліпеня.

кр/БелаПАН.