• У Мінску пройдуць гонкі рарытэтных аўто
  • 01.07.2011

У Мінску пройдуць гонкі рарытэтных аўто. Пабачыць незвычайныя аўтамабілі можна будзе ў самым цэнтры сталіцы. У гонках «Олдтаймэр-ралі», якія пройдуць заўтра ў Менску, дапускаюцца толькі аўтамабілі не маладзейшыя за 1980 год. На шоў можна будзе пабачыць рарытэтныя аўто ў добрым тэхнічным і прэзэнтабельным стане.
 
Асноўным дэвізам аўтамабільнага спаборніцтва стануць не хуткасьць і спрыт, а дакладнасьць і акуратнасьць кіраваньня. Як і ў спартыўных гонках, экіпаж будзе складацца зь кіроўцы й штурмана. Машыны зьбяруцца на плошчы Свабоды ўжо а 10-ай гадзіне. Пачатак заезду а 13-ай. Фінішуюць рарытэты непадалёк плошчы Перамогі прыкладна а 18-ай гадзіне вечара.

кр/nn.by