Навуковы Інстытут сацыяльна-эканамічныз і палітычных дасьледваньняў правёў новае апытаньне. Паводле яго вынікаў, рэйтынг кіраўніка Беларусі за апошнія паўгоду значна зьнізіўся й складае менш за 30 %. Яшчэ ў сьнежні мінулага году, напярэдадні выбараў, ён складаў больш за 50%. А з гэтага выснова- папулярнасьць „агульнаабранага” кіраўніка ў грамадзтве падае. На думку экспэрта НІСПД Аляксандара Саснова, ва усім вінаватыя грошы, а хучэй іх недахоп.
Аляксандар Сасноў: Справа ў тым, што Лукашэнку надалей падтрымліваюць тыя ж самыя людзі- вайскоўцы й вэтэраны. Але іх стала крыху меней, але гэта яшчэ не крытычна. На мой погляд зь цягам часу сытуацыя для Лукашэнкі можа крыху пагоршыцца, але нязначна. Справа тут ня ў рэйтынгу, але ў тым, ці знойдзе ўлада грошы. Яны так збудавалі беларускае грамадзтва, што грошы вырашаюць усе пытаньні: ёсьць грошы- адразу рэйтынгі растуць і падтрымка расьце; няма грошай- усё падае. Але пакуль што ня чуваць такога крытычнага настрою. Што будзе восеньню- пакуль незразумела.
Яшчэ ў выніках травеньскага апытаньня давер грамадзтва да кіраўніка дзяржавы складаў больш за 30 %. Лукашэнка губляе свой рэйтынг у вачах грамадзтва зь месяца на месяц. Няўжо народ ужо не давярае „бацьку”?
Уладзімер Мацкевіч: Ужо па травеньскім апытаньні было заўважана зьніжэньне ягонага рэйтынгу. І шчыра кажучы ў гэтай сытуацыі варта было б чакаць яшчэ большага зьніжэньня. Тое, на чым трымалася добрае стаўленьне да яго, было зьвязана з эканамічнай сытуацыяй, з гарантаванай стабільнасьцю, якой ганарыўся рэжым. Ужо паўгоду гэтай стабільносьці няма й няма ніякай упэўненасьці ў будучыні. Нябачна ніякіх магчымасьцяў, каб рэжым змог зьмяніць становішча ў добрым накірунку. Мне, шчыра кажучы, дзіўна, што ягоны рэйтынг не панізіўся яшчэ больш, бо ён мог бы ўпасьці да адзнакі, якая была бадай жа ў 2003 годзе, калі ягоны рэйтынг складаў 26 %.
У дадзеным выпаку узьнікае пытаньне, ці рэйтынг Лукашэнкі неяк трымаецца дзякуючы ягонай нязломнай гвардыі? Ці вэтэрэны будуй яго падтрымліваць у кожнай сытуацыі?
Уладзімер Мацкевіч: Напэўна не, вэтэраны ня будуць яго падтрымліваць у любым выпадку. Пакуль што ў грамадзтве існуе нейкая надзея, што гэта часовыя цяжкасьці й што яны так ці інакш скончацца. Гэта летні пэрыяд, у якім спыняецца грамадзка- палітычная актыўнасьць. Моладзь больш актыўная, таму яна рэагуе й цяпер, а вось людзі больш сталага ўзросту чакаюць. Думаю, што асноўныя падзеі й больш рэзкія зьмены варта чакаць увосень.
Аналізуючы ўсё вышэй сказанае пацьвярджаецца тэзіс, што гаратанм іміджу кожнага правячага палітыка зьяўляецца фінансавая й сацыяльная стабільнасьць насельніцтва. І нягледзячы на заявы Лукашэнкі й ягоных міністраў, што ў беларускім крызысе вінаватыя апазыцыя, інтэрнэт і Захад, толькі 17 % апытаных называюць сусьветную змову асноўнай прычынай эканамічных праблемаў белąрусаў, 45 % апытаных віну за пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ўскладаюць асабіста на кіраўніка дзяржавы.
КР