Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) заклікала Аляксандра Лукашэнку пакласьці канец рэпрэсіям супраць супрацоўнікаў СМІ.
Дунья Міятавіч, прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды прэсы, асудзіла разгон маўклівай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 29 чэрвеня.
У сваім лісьце, адрасаваным Аляксандру Лукашэнку, запатрабавала неабходнасьці абароны кожнага журналіста ад перасьледаў, запужваньняў, зьдзекаў, гвалту з боку праваахоўных органаў ды неабходнасьці забесьпячэньня нармальных умоваў працы.
Нагадваем, 29 чэрвеня апрача дзясяткаў удзельнікаў акцыі былі затрыманыя каля 12 журналістаў.
аз