Экалягічная энэргія  - пагроза для навакольнага асяродзьдзя ў Даніі

Ветравыя гіенэратары прадукуюць “зялёную энэргію” – яшчэ нядаўна захапляліся датчане. Цяпер яны ня ведаюць, што зрабіць з 4,5 тысячамі старых ветравых турбінаў.

Аказваецца, што няма бясьпечнай тэхналёгіі ўтылізацыі выкарыстаных электраветракоў. Іхнае спальваньне прычыняецца да выкіду ў атмасфэру небясьпечных газаў. А закапаныя ў зямлі могуць праляжаць нават стагодзьдзі.

Таму дацкая міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Карэн Эляман вызначыла ўзнагароду ў памеры 800 тысячаў эўра за апрацаваньне бясьпечнай і экалягічнай тэхналёгіі ўтылізацыі генэратараў ветравой энэргіі.

У Даніі электраветракі прадукуюць 19% неабходнай краіне электраэнэргіі. Цяпер у Даніі дзейнічае каля 5 тысячаў буйных ветравых электрастанцыяў. Дзеля параўнаньня: у Польшчы іх працуе каля 400.

У Даніі менавіта такая колькасьць стварае экалягічныя праблемы, паколькі сярэдні resurs ветравога генэратара складае каля 20 гадоў, а пасьля гэтага неабходна ставіць вятраком. Паводле агульных падлікаў, у Даніі цягам бліжэйшых 9 гадоў неабходна замяніць каля 4,5 тысячаў старых ветравых генэратараў.

Брытанскія крыптографы збудавалі рэпліку Tunny

Брытанскія навукоўцы збудавалі рэпліку прылады, якая расшыфроўвала дэпэшы нацыстаў падчас ІІ сусьветнай вайны.

Аўтарская копія мэханічнага кампутара Tunny ўзьнікла ў вядомым цэнтры брытанскіх крыптолягаў Bletchley Park.

Падчас яе канструяваньня спэцыялісты карысталіся старым праектам машыны, дыяграмамі й здымкамі. Прыладу ня можна было проста скапіраваць, паколькі ўсе арыгінальныя машыны пасьля вайны былі зьнішчаныя.

Брытанскія крыптографы, выкарыстоўваючы падчас вайны 15 машын Tunny, рашыфроўвалі да 300 сакрэтных нацысцкіх дэпэшаў у дзень. Паводле гісторыкаў, дзякуючы гэтаму прымітыўнаму кампутару ІІ сусьветная вайна закончылася на многа раней.

Адбіткі пальцаў: новы мэтад дасьледаваньня

Аўстралійскія навукоўцы апрацавалі новы мэтад, які дазваляе расшыфраваць адбіткі пальцаў. Гэта дазволіць вярнуцца да старых нявысьветленных крымінальных справаў. 

Вырашэньне зводзіцца да ўсё больш папулярнай нанатэхналёгіі, якая дазваляе расшыфраваць вельмі слабыя альбо зусім нябачныя адбіткі пальцаў, немагчымыя да разпазнаньня пры дапамозе традыцыйных тэхналёгіяў.

Створаныя дзякуючы нанатэхналёгіі субстанцыі выкрываюць утрыманьне мінімальнай колькасьці амінакіслотаў, якія ёсьць у поце чалавека. Сьляды амінакіслот таксама знаходзяцца на большасьці адбіткаў пальцаў.

Наватарскую тэхналёгію апрацавалі дасьледчыкі з Сыднэйскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Новы мэтад дазволіць паліцыі вярнуцца да старых нявысьветленых крымінальных загадкаў, а ў некаторых выпадках дазволіць выйсьці з турмаў няслушна пакараным людзям.

Кошты шпітальных інфэкцыяў

У выпадку 5-10 на 100 польскіх пацыентаў падчас шпіталізацыі здараюцца рознага роду інфэкцыі - паведамілі экспэрты, пачынаючы праграму „Стоп шпітальным інфэкцыям”.

Непасрэдныя кошты лячэньня хваробаў, паўсталых у выніку шпітальных інфэкцыяў, сягаюць 200 мільёнаў эўра ў год, ня кажучы пра сьмяротныя зыходы.
Найчасьцей інфэкуюцца часткі цела, на якіх праводзіліся апэрацыі, а таксама дыхальная альбо мачапалавая сыстэмы.

Паводле прадстаўнікоў Польскага таварыства барацьбы са шпітальнымі інфэкцыямі, зьмяншэньне колькасьці заражэньняў на 1% можа зьменшыць кошты лячэньня ажно на 7-10%.

Асноўныя спосабы барацьбы з інфэкцыямі – гэта, безумоўная, не парушэньне правілаў гігіены, выкарыстоўваньне хірургічных павязак, аднаразовых халатаў ды кампэтэнтны мэдычны пэрсанал. 

Паводле экспэртаў, да паляпшэньня сытуацыі павінны прычыніцца санітарныя мэдсёстры, якія сочаць за крыніцамі інфэкцыі ды прапануюць спосабы іх прадухіленьня.


Падрыхтавала Анна Задрожна

Здымкі: pl.wikipedia.org