Урачыстасьці Маці Божай Будслаўскай

Амаль 2,5 тыцячы пешых пілігрымаў прыбыло ў Нацыянальны санктуарый у Будславе на сёлетнія ўрачыстасьці Маці Божай Будслаўскай.

Традыцыйна, кожную групы паломнікаў асабіста вітаў кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака. Галоўная ўрачыстасьць прайшла 2 ліпеня.


Нацыянальны санктуарый у Будславе займае цэнтральнае месца ў жыцьці касьцёла ў Беларусі. Абраз Маці Божай Будслаўскай — Апякункі Беларусі — як цудадзейны ўпершыню ўзгадваецца ў 1617 г.

Паводле хронікі будслаўскага бернардынскага кляштара, абраз знаходзіцца ў Будзе (сучасным Будславе) з 1613 г.

2 ліпеня 1998 году адбылася каранацыяй абраза Маці Божай Будслаўскай, якая была здзейснена кардыналам Казімірам Сьвёнтэкам. З 1992 г. адроджана традыцыя пілігрымак у Будслаў.

Catholic.by/aз

Т. Кандрусевіч стаў новым Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі

30 чэрвеня бягучага года папа рымскі Бэнэдыкт XVІ прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Менска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis (да асобага распараджэньня Апостальскай Сталіцы) Пінскай дыяцэзіі.

Такім чынам Мітрапаліт Кандрусевіч замяніў на гэтай пасадзе кардынала Казіміра Сьвёнтэка.

З новым прызначэньнем абавязкі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча апрача  служэньня Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пашыраюцца таксама на Пінскую дыяцэзію.

Catholic.by/aз

Паўторная каранацыя вобразу ў Санктуарыі ў Лясьнёве

Тысячы каталіцкіх вернікаў з усяе Польшчы ўдзельнічалі ўчора ва ўрачыстасьці паўторнай каранацыі фігуры Маці Божай у Санктуарыі ў Лясьнёве ў Сілезіі.

Нагадваем, залатыя кароны тамтэйшага вобразу Маці Божай былі скрадзеныя невядомымі злачынцамі амаль паўгоду таму. Новыя кароны - дакладная копія скрадзеных, - сказаў кусташ санктуарыя Ежы Келях.

Ежы Келях: Свайго часу папа рымскі Ян Павал ІІ перадаў у санктуарый на Яснай Гары ў Чэнстахове свой ружанец з сапраўднага жэмчуга. Менавіта жамчужыны з гэтага ружанца цяпер упрыгожваюць новыя лясьнёўскія кароны. І таму для нас, вернікаў, іхная вартасьць зьяўляецца асаблівай. Апрача таго, кароны ўтрымліваюць асабліва важны для мяне элемэнт - невялікі камень з магілы папы рымскага Яна Паўла ІІ.

- заявіў айцец Ежы Келях, кусташ санктуарыя Маці Божай ў Лесьнёве.

Урачыстую каранацыю й сьвятую імшу ачольваў Чэнстахоўскі арцыбіскуп Станіслаў Новак. На мінулым тыдні новыя кароны асьвяціў папа рымскі Бэнэдыкт XVІ.


У Глівіцэ прайшоў 24-ы фэстываль рэлігійнай песні „Cantate Deo”

15 выканаўцаў – салісты й гурты з Гданска, Варшавы й Кракава - удзельнічалі ў сёлетнім фэстывалі рэлігійнай песні „Cantate Deo”, які прайшоў у Глівіцэ (Сілезія).

Конкурс традыцыйна прайшоў у парафіі сьвятога Яцэка. Як запэўнівае дырэктар конкурсу ксёндз Пётр Сікора, удзел у фэстывалі - гэта ня толькі суперніцтва, але, перш за ўсё, радасьць.

Пётр Сікора: Калі я сьпяваю – я малюся, а калі сустракаюся зь іншым чалавекам – дэманструю сваю веры ў Бога. Дарэчы, што самае незвычайнае ў хрысьціянскай музыцы – кожны, як выканаўца, так і слухач, шукае Пага Бога.

- лічыць дырэктар глівіцкага фэстывалю рэлігійнай песні „Cantate Deo” ксёндз Пётр Сікора.

Сёлета фэстываль прайшоў 24 раз.

Музычныя вечарыну ў санктуарыі ў Сьветнай Ліпцы

У Сьвентай Ліпцы (паўночны-ўсход Польшчы) пачаліся летнія 23-я Музычныя вечарыны.

У рамках мерапрыемства ў кожную пятніцу да канца жніўня ў мясцовым санктуарыі Маці Божай можна паслухаць канцэртаў арганнай і харавой музыкі.

Музычныя вечарыны ў Сьвентай Ліпцы - гэта прэстыжнае, міжнароднае мерапрыемства, падчас якога выступалі найбольш выдатныя артысты з усяго сьвету. Сёлета пра свой удзел у вечарынах заявілі музыкі з Польшчы, Італіі, Швэцыі й Нямеччыны.

Падрыхтавала Анна Задрожна