• Шушкевіч і студэнты ЭГУ затрыманыя на мяжы зь Летувой
  • 03.07.2011

Увечары 2 ліпеня на летувіска-беларускай мяжы на некалькі гадзінаў быў затрыманы Станіслаў Шушкевіч. Памежнікі забралі пашпарт палітыка, заявіўшы, што сумняюцца ў сапраўднасьці дакумэнта.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі вяртаўся зь Вільні, дзе ён удзельнічаў у міжнродным форуме „Салідарнасьць дэмакратыяў”.

Разам з палітыкам была затрыманая таксама група беларускіх студэнтаў ЭГУ, якія вярталіся з вучобы. Агулам затрымана каля 20 чалавек, у якіх, безь ніякага тлумачэньня забралі пашпарты. Падчас затрыманьня цягнік на Менск сышоў.

Нагадваем, у Вільні Шушкевіч сустракаўся з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан ды кіраўнікамі МЗС шэрагу краін Эўразьвязу.

Пашпарты Шушкевічу й студэнтам вярнулі праз 4 гадзіны без тлумачэньняў.

аз