Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю па Менскай вобласьці й Менску спынена дзейнасьць нелегальнага казіно, якое разьмяшчалася ў адным з забаўляльных цэнтраў сталіцы.
Гульнявую залю ў прэстыжнай забаўляльнай установе ў цэнтры Менска арандавала грамадзкая арганізацыя, створаная ў верасьні 2010 году з мэтай папулярызацыі гульні ў покер, а таксама для выяўленьня патэнцыяльна моцных гульцоў і іх удзелу ў міжнародных турнірах.
Са сьнежня 2010 году ў зале працавала чатыры сталы для гульні ў покер. Кліенты маглі абмяняць грошы на фішкі, а затым ажыцьцявіць зваротны абмен. Як правіла, штодня ў гульні на грошы ўдзельнічала ад 20 да 40 чалавек, нелегальнае казіно функцыянавала шэсьць дзён на тыдзень, з 22 гадзін да 6 раніцы.
Паводле інфармацыі КДК, арганізатарам нелегальнага казіно зьяўляўся старшыня грамадзкай арганізацыі, якая арандавала памяшканьне.
дг