• У Інтэрнэце заклікаюць да байкоту
  • 04.07.2011

У сацыяльных сетках зьявіўся заклік да беларусаў, нязгодных зь дзеючым рэжымам, да байкоту.

У прыватнасьці, байкатаваць заклікаюць банкаўскую сыстэму Беларусі, нацыянальнае радыё, газэты, лятарэйны бізнэс і кампанію "Трайпл".

“Тактыка байкоту ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі прывяла да таго, што пратэстоўцы дасягнулі сваіх мэтаў, а бізнэс панёс вялізныя страты", - паведамляецца ў звароце.

“Сьпіс кампаній для байкоту будзе пашырацца” – абяцаюць ініцыятары кампаніі.