• Сілавікоў павысілі
  • 04.07.2011

Аляксандар Лукашэнка ўручыў сёньня генэральскія пагоны прадстаўнікам Узброеных Сіл і іншых сілавых структур Беларусі, паведамляе БелТА.

У прыватнасьці, пагоны генэрал-маёра ўручаны Васілю Гарбаценку, Сяргею Купрыку, Сяргею Бахчэвану й Аляксандру Пашукевічу, генэрал-маёра міліцыі – Уладзімеру Сычэўскаму й Валерыю Палішчуку, генэрал-маёра ўнутранай службы – Уладзімеру Вашчанку.

Акрамя таго, Лукашэнка ўручыў пагоны дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га клясу намесьніку генэральнага пракурора – начальніку сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры Андрэю Швэду й пракурору Гомельскай вобласьці Валянціну Шаеву.

дг