• Праваабаронцы: падчас «маўклівых акцый» было затрымана каля 380 чалавек
  • 04.07.2011

Па дадзеных праваабаронцаў, агулам 3 ліпеня ў Беларусі, падчас «маўклівых акцый», было затрымана каля 380 чалавек. Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 200 чалавек. У іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя 180 чалавек. Найбольш у Гомелі й Горадні.

Позна ўвечары з РУУСаў сталіцы адпусьцілі непаўнагадовых, журналістаў і  цяжарную жанчыну. На большасьць удзельнікаў акцыі пратэсту складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. Сярод затрыманых 17 журналістаў, большасьць зь іх на волі.

На Прывакзальнай плошчы Менска было затрымана каля 100 чалавек, быў ужыты сьлёзацечны газ. Прыкладна 140 чалавек цяпер знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Слуханьні спраў павінны прайсьці сёньня. Улічваючы вялікую колькасьць затрыманых, ня выключана, што справы будуць разглядацца ва ўсіх раённых судах горада.

дг