Ужо шосты дзень у ізалятары часовага ўтрымання Мазыра знаходзіцца баўгарскі журналіст, паэт і перакладчык Дзімітр Кенараў.
Яго знаходжанне ў ІЧУ БелаПАН пацьвердзілі ў Мазырскім РАЎС. Аднак за што журналіст затрыманы і калі яго выпусцяць, у міліцыі не паведамляюць. Супрацоўнікі РАЎС заявілі, што не адпусцяць балгарына, пакуль за ім не прыедзе прадстаўнік амбасады.
У амбасадзе Баўгарыі сытуацыю з затрыманьнем журналіста Кенарава каментаваць адмовіліся.
Паводле наяўнай інфармацыі, баўгарскі журналіст быў затрыманы 29 чэрвеня, калі па дамоўленасці прыйшоў браць інтэрв'ю ў дырэктара Мазырскага аўтарамонтнага завода. Падставай для затрыманьня стала нібыта адсутнасць у Кенарава дакументаў. Разам зь ім быў затрыманы грамадзянін ЗША, але яго неўзабаве адпусьцілі пасьля ўмяшаньня амэрыканскіх дыпляматаў.
кр/БелаПАН