• Дзьмітрыя Вуса зьмясьцілі ў турэмны шпіталь
  • 05.07.2011

Былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, асуджанага на 5,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, паклалі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь, перадае "Радыё Cвабода".

Першым пра гэта паведаміў у лісьце сваёй жонцы палітвязень Зьміцер Бандарэнка, які сам зараз ляжыць у шпіталі й пабачыў там Вуса. Афіцыйна гэтую інфармацыю пацьвердзілі жонцы палітыка Яўгеніі Вус у адміністрацыі турмы на Валадарцы.

Дзьмітрый Вус асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Некалькі гадоў таму Дзьмітрый Вус перанёс цяжкую апэрацыю, ляжаў шмат дзён у коме, пасьля чаго Вусу была дадзена 2-я група інваліднасьці, якую ён ня стаў пацьвярджаць напярэдадні выбараў.

дг