• Ежы Бузэк патрабуе вызваліць затрыманых падчас “акцыі маўчаньня”
  • 05.07.2011

Старшыня Эўрапарлямэнта Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня, паведамляе прэс-служба ЭП.

"Сотні людзей былі затрыманыя. Эўрапейскі парлямэнт выказвае ім сваю падтрымку й заклікае неадкладна й безумоўна вызваліць іх", - заявіў Бузэк, адкрываючы ўчора сэсію Эўрапарлямэнта ў Страсбургу.

Нагадаем, што падчас акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня ў Беларусі, па дадзеных праваабаронцаў, было затрымана прыкладна 390 чалавек: не менш за 210 чалавек - у Менску, каля 180 - у рэгіёнах.

дг