Сёньня ў судах Менска працягваюцца працэсы над затрыманымі 3 ліпеня ўдзельнікамі акцыі маўклівага пратэсту, паведамляе БелаПАН.
Учора быў асуджаны 41 чалавек. Усе яны прызнаны вінаватымі на падставе артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса (дробнае хуліганства). Большасць прыгавораў - арышт на тэрмін ад 5 да 15 сутак. Шэсьць чалавек аштрафаваныя на 20-30 базавых велічыняў.
На 15-сутачныя арышты асуджаюць нават дзяўчат, чаго ў Беларусі даўно не было. У большасьці судоў адсутнічае інфармацыя на стэндах і людзям не даюць магчымасьці прысутнічаць на працэсах.
Нагадаем, паводле зьвестак праваабаронцаў, падчас акцыі ў Беларусі было затрымана прыкладна 390 чалавек: ня менш як 210 чалавек у Менску, каля 180 - у рэгіёнах.
дг