• Анджэя Пачобута вызвалілі ў залі суда
  • 05.07.2011

На тры гады пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай на два гады асуджаны журналіст Анджэй Пачобут.  Карэспандэнта польскай штодзёнкі "Gazeta Wyborcza" абвінавачвалі ў паклёпе й абразе на Аляксандру Лукашэнка. Суд прызнаў, што ў артыкулах Пачобута абразы адносна кіраўніка краіны не было.

Адразу пасьля вызваленьня мы зьвязаліся з Анджэем па тэлефоне.

А. Пачобут: Я не чакаў, што выйду на свабоду. Я думаў, што атрымаю пару гадоў турмы і быў ў гэтым перакананы. Раніцай, калі я выходзіў з камэры, ахоўнік спытаў мяне, ці пойдзем мы сёньня на шпацыр. Я адказаў, яму, што так, натуральна. Прысуд, паводле мяне, зьяўляецца вынікам прэсінгу на рэжым, магчымасьцю ўвядзеньня эканамічных санкцый. Аляксандар Лукашэнка разумею толькі сілу й толькі сілаю можна яго прымусіць правы чалавека.

Прысуд Анджэю Пачобуту камэнтуе юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастанец.

А. Бастунец: Прысуд, натуральна, лепшы, чым мог быць. Але гэта ўсё роўна абвінавачаўчы прысуд, які будзе два гады вісець над Андрэем "дамоклавым мячом". Перамога тым, што па артыкуле за абразу ён апраўданы.

Крымінальная справа ў дачыненьні да Пачобута была распачата 28 сакавіка. Суд адбываўся за зачыненымі дзьвярыма працягваўся больш за месяц. Доказамі віны журналіста пракуратура лічыць артыкулы Пачобута, зьмешчаныя ў Інтэрнэце і ў польскай штодзёнцы “Gazeta Wyborcza”.

дг