У Беларусі адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі й паслугамі ў студзені-траўні 2011 года склала 2,6 млрд. даляраў супраць 1,8 млрд. у аналягічны пэрыяд мінулага году, паведамляе Белстат.
Агулам зьнешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за першыя пяць месяцаў году склаў 36 млрд. даляраў. У параўнаньні з тым жа пэрыядам 2010 году ён вырас на 53,8%.
Сальда зьнешняга гандлю таварамі, паводле дадзеных Нацбанка, у студзені-траўні склалася адмоўным у памеры 3,5 млрд. даляраў супраць адмоўнага сальда ў памеры 2,5 млрд. даляраў у год таму.
дг