• Мясьніковіч ізноў абяцае стабілізацыю валютнага рынку
  • 06.07.2011

Сытуацыя на валютным рынку Беларусі павінна стабілізавацца ў самы бліжэйшы час, заявіў сёньня журналістам прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч, перадае БелТА.

Паводле прэм’ера, у траўні Беларусь упершыню за многія гады вышла са станоўчым зьнешнегандлёвым сальда ў памеры $120 млн. па ўсіх відах дзейнасьці - па таварах і паслугах.

“Такім чынам, выраўноўваецца аплатны гандлёвы баланс, і гэта кажа аб тым, што, магчыма, у самы бліжэйшы час мы забясьпечым стабілізацыю на валютным рынку краіны",- заявіў Мясьніковіч.

Між тым, падобныя абяцаньні неаднаразова гучалі з вуснаў прэм’ера яшчэ ўвесну. Тады ён абяцаў стабілізаваць валютны рынак на працягу тыдня. Падчас аднаго з выступаў Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што гэта адбудзецца прыблізна перад Новым годам.

дг