• Генпракурор Беларусі заклікаў міліцыю быць "максымальна карэктнымі"
  • 06.07.2011

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, забясьпечваючы грамадзкі парадак, павінны карэктна ставіцца да ўдзельнікаў супрацьпраўных дзеяньняў.

Р. Васілевіч: Калі дазваляе сытуацыя, трэба прадстаўляцца й патрабаваць ад грамадзян спыненьня супрацьпраўных дзеяньняў, растлумачваць заканадаўства й наступствы яго невыкананьня .

Васілевічу хацелася б, каб "грамадзяне выкарыстоўвалі законныя спосабы вырашэньня праблем, а арганізатары разумелі, што яны таксама нясуць адказнасьць за свае правакацыйныя дзеяньні".

Ён падкрэсьліў, што "парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах ва ўсіх краінах цягне юрыдычную адказнасьць, напрыклад, адміністрацыйную, у тым ліку ў Беларусі. Ён прывёў у прыклад “старыя дэмакратыі” – Расеі, Украіну й Казахстан.

дг